|
А больш за ўсё ў гэтай гісторыі з Івянцом дабівае "Наша Ніва". І ўвесь гамон распачаўся менавіта з-за формы паднясення матэрыялу. "Дружыньнікі здалі Насту Палажанку міліцыянтам" і ўсё - клас! :) У наступны раз перакруцілі словы Рудкоўскага ў сваіх інтарэсах - клас! Як было ўжо падмечана - нават рэдактар умешваецца ў каментары сваім падкаментарам - баранім сваё. Афігенная дэмакратыя - публікуем у артыкулах меркаванні толькі тых, якія, як ім здалося, больш-менш не разыходзяцца з заданым кірункам. Несупадаючыя - прамаўчым, што такія былі (ах, памыліліся!).
Пасля з'яўлення артыкула пра "каштоўнасць", я зразумела, што так раздражняла - гэта як пачуцці, калі глядзіш беларускае тэлебачанне: бачыш, што скажаюць факты ў сваіх інтарэсах (ты самым маняць), недаказваюць, хаця ведаюць больш; бачыш аднабаковасць, бачыш і адчуваеш несправядлівасць, падман і разумееш, што ўсё гэта глядзяць/чытаюць таксама і людзі, якія "вядуцца" і не разважаюць, ці можа быць неяк інакш. З тэлебачаннем так - паглядзіш, толькі раздражнішся, расстроішся і падумаеш: "Лепш ўвогуле не глядзець", Так і з "Нашай Нівай". Не тое, што павагі не засталося, а нават і глядзець не хочацца. Можа настае час, калі з'яўляецца спрыяльная глеба для ўзнікнення трэцяй альтэрнатывы, бо дзве другія маргінуюць. |